Беларускія казкі

Як курачка пеўніка ратавала.
Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі
несла, а пеўнік зярняткі здабываў, ку-
рачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка
і кліча курачку:
— Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка!
Вось аднойчы выграб пеўнік вялікую бобін-
ку. «Ну, — думае, — гэтага зярняці курачцы непраглынуць, з’ем хіба сам». Праглынуў — ды і падавіўся.
Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.
Падбегла да яго курачка:
— Што з табою, Петрусёк? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш?
— Ой, — стогне пеўнік, — бобінкай падавіў-
ся…
— Як жа цябе ратаваць, Петрусёк? — пытаецца курачка.
— Трэба, — шэпча пеўнік, — масла дастаць,
горла змазаць.
— А дзе яго дастаць?
— У каровы.
Пабегла курачка да каровы:
— Карова, карова, дай масла!
— Нашто табе масла?
— Пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай па-
давіўся…
— Добра, — кажа карова, — дам табе масла.
Але схадзі спярша да касцоў, папрасі сена.
Прыйшла курачка да касцоў:
— Касцы, касцы, дайце сена!
— Нашто табе сена?
— Сена — карове. Карова дасць масла. Мас-
ла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.
Касцы кажуць:
— Схадзі да пекара, папрасі пірагоў. Пірагі
мы з’ямо, тады і сена накосім.
Прыйшла курачка да пекара:
— Пекар, пекар, дай пірагоў!
— Нашто табе пірагі?
— Пірагі — касцам. Касцы накосяць сена.
Сена — карове. Карова дасць масла. Масла
пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.
Пекар кажа:
— Збегай у лес, прынясі дроў, каб было на
чым пірагі пячы.
Пабегла курачка ў лес і прынесла дроў.
Пекар напёк пірагоў. Занесла курачка пірагі касцам. Касцы з’елі пірагі і накасілі сена. Прынесла курачка сена карове. Карова з’ела сена і дала масла. Пеўнік змазаў маслам горла і праглы
нуў бобінку. Праглынуў і зноў весела на ўвесь двор заспяваў:
— Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка — малайчына!


Муха-пяюха.
Жыла-была муха-пяюха. Мела яна каляску
і шэсць камароў. Запрэгла муха-пяюха
камароў у каляску ды паехала на пагу-
лянку. Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю — бяжыць мышка:
— Добры дзень, пані! Як паню зваць-велічаць?
— Я муха-пяюха. А ты хто?
— А я па паліцах скрабатуха.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — скача жабка:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. А ты
хто?
— А я па сажалках рагатуха.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць яны шырокаю —
на галінцы вавёрка:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па
сажалках рагатуха. А ты хто?
— А я па елках скакуха.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю —
бяжыць заяц:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па
сажалках рагатуха. Па елках скакуха. А ты хто?
— А я праз дарогу скок.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — ідзе
воўк:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па
сажалках рагатуха. Па елках скакуха. Праз дарогу скок. А ты хто?
— А я галодны воўк. Усіх вас паем.
Пачулі гэта камары, падняліся ўгору і паля-
целі разам з каляскай. А галодны воўк паляскаў зубамі і пайшоў далей ні з чым.


Трое мядзведзяў.
Адна дзяўчынка пайшла з дому ў лес. У лесе яна заблудзілася і пачала шукаць дарогу
дадому, ды не знайшла і прыйшла ў лесе
да хаткі.
Дзверы былі адчыненыя; яна паглядзела ў
дзверы, бачыць — у хатцы нікога няма, і ўвайшла.
У хатцы гэтай жылі трое мядзведзяў. Адзін
мядзведзь быў бацька, звалі яго Міхал Іванавіч.
Ен быў вялікі і калматы. Другая была мядзведзіца. Яна была крыху меншая, і звалі яе Настасся Пятроўна. Трэці быў маленькі мядзведзік, і звалі яго Мішутка. Мядзведзяў не было дома, яны
пайшлі гуляць па лесе.
У хатцы было два пакоі: сталавальня і спальня. Дзяўчынка ўвайшла ў сталавальню і ўбачыла на стале тры міскі з заціркай. Першая міска, вельмі вялікая, была Міхала Іванавіча; другая міска, крыху меншая, была Настассі Пятроўны;
трэцяя, сіненькая місачка, была Мішуткава. Каля кожнай міскі ляжала лыжка: вялікая, сярэдняя і маленькая.
Дзяўчынка ўзяла самую вялікую лыжку і паела з самай вялікай міскі; потым узяла сярэднюю лыжку і паела з сярэдняй міскі; потым узяла маленькую лыжачку і паела з сіненькай місачкі, і Мішуткава зацірка ёй здалася найсмачнейшая.
Дзяўчынка захацела сесці і ўбачыла ля ста-
ла тры крэслы: адно вялікае —МіхалаІванавіча, другое, крыху меншае — Настассі Пятроўны і трэцяе, маленькае, з сіненькаю падушачкай — Мішуткава. Яна палезла на вялікае крэсла і ўпала; потым села на сярэдняе крэсла — на ім было
нязручна; потым села на маленькае крэселка і засмяялася — так было добра. Яна ўзяла сіненькую місачку на калені і пачала есці. З’ела ўсю зацірку і пачала гушкацца на крэсле.
Крэселка праламалася, і яна ўпала на падлогу.
Яна ўстала, падняла крэселка і пайшла ў другі пакой. Там стаялі тры ложкі: адзін вялікі — Міхала Іванавіча, другі сярэдні — Настассі Пятроўны,
трэці маленькі — Мішуткаў. Дзяўчынка лягла
на вялікі — было надта раскошна; лягла ў сярэдні — было занадта высока; лягла ў маленькі — ложачак падышоў якраз для яе, і яна заснула.
А мядзведзі прыйшлі дадому галодныя і за-
хацелі абедаць. Вялікі мядзведзь узяў сваю міску, зірнуў і зароў страшэнным голасам:
— Хто еў у маёй місцы?
Настасся Пятроўна паглядзела ў сваю міскуі зараўла не так моцна:
— Хто еў у маёй місцы?
А Мішутка ўбачыў сваю пустую місачку і за
пішчаў тонкім голасам:
— Хто еў у маёй місцы і ўсё з’еў?
Міхал Іванавіч зірнуў на сваё крэсла і зароў страшэнным голасам:
— Хто сядзеў на маім крэсле і зрушыў яго з
месца?
Настасся Пятроўна зірнула на сваё крэсла і
зараўла не так моцна:
— Хто сядзеў на маім крэсле і зрушыў яго з
месца?
Мішутка зірнуў на сваё зламанае крэселка і прапішчаў:
— Хто сядзеў на маім крэсле і зламаў яго?
Мядзведзі прыйшлі ў другі пакой.
— Хто клаўся на маю пасцель і скамячыў
яе? — зароў Міхал Іванавіч страшэнным голасам.
— Хто клаўся на маю пасцель і скамячыў
яе? — зараўла Настасся Пятроўна не так моцна.
А Мішутка падставіў услончык, палез у свой ложачак і запішчаў тонкім голасам:
— Хто клаўся на маю пасцель?..
I раптам ён убачыў дзяўчынку і запішчаў
так, як быццам яго рэжуць:
— Вось яна! Трымай, трымай! Вось яна! Вось яна! А-я-яй! Трымай!
Ён хацеў яе ўкусіць. Дзяўчынка расплюшчыла вочы, убачыла мядзведзяў і кінулася да акна.
Акно было адчыненае, яна выскачыла ўакно і ўцякла. I мядзведзі не дагналі яе.

Коцік, пеўнік і лісіца.
Жылі-былі коцік і пеўнік. Добра жылі,
дружна. Коцік на паляванне хадзіў, а
пеўнік есці варыў, хатку падмятаў, песні
спяваў. Аднойчы пайшоў коцік на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы ды пачаў абед варыць. Бяжыць лісіца, убачыла хатку, падскочыла
да акенца:
— Гэй, хто тут гаспадар?
— Я, — кажа пеўнік.
— Пусці ў хатку.
— Чаго?
— Пасяджу трохі, адпачну з дарогі.
Пеўнік добры быў, пусціў лісіцу ў хатку, а
лісіца — цап! — ухапіла яго і панесла дадому.
Апамятаўся пеўнік, закрычаў на ўвесь лес:
Коце, браце!
Мяне ліска нясе
У высокія горы,
У глыбокія норы,
Па барах, па карчах,
Аж бярэ мяне страх!..
Пачуў гэта коцік, прыбег, адабраў у лісіцы
пеўніка і завёў яго назад у хатку.
— Ну, — кажа, — глядзі ж, другі раз не пус-
кай, бо цяпер я далей пайду і магу не пачуць цябе.
— Добра, — кажа пеўнік, — не пушчу.
Зноў пайшоў коцік на паляванне. А лісіца— як тут была.
— Пеўнік, галубок, разумны лабок, адчыні!
— Што табе трэба?
— Пазыч агню.
— Навошта?
— Буду ў печы паліць.
— Не адчыню, бо ты схопіш мяне.
— Ды не, больш не буду хапаць.
Паверыў пеўнік лісіцы і адчыніў дзверы. А
тая — ухапіла яго і панесла. Пеўнік зноў пачаў клікаць коціка:
Коце, браце!
Мяне ліска нясе
У высокія горы,
У глыбокія норы,
Па барах, па карчах,
Аж бярэ мяне страх!..
Добра, што коцік далёка не адышоўся ад до-
му: пачуў ён пеўніка, прыбег і адабраў яго ад лісіцы.
— Ну, — кажа ён пеўніку, — калі ты і трэці
раз адчыніш лісіцы дзверы, то бяда будзе: цяпер я пайду на паляванне яшчэ далей.
— Не, — кажа пеўнік, — больш я гэтай ліха-
дзейцы дзвярэй не адчыню.
— Глядзі ж! — I коцік пайшоў у самыя далёкія лясы.
Прыбегла лісіца:
— Пеўнік, галубок, разумны лабок, дай ву-
галёк!
— Не, цяпер я дзверы табе не адчыню!
— Дык ты праз акенца падай.
— Праз акенца можна, — згадзіўся пеўнік.
Адчыніў ён акенца, а лісіца ўхапіла яго і па-
несла. Крычаў, крычаў пеўнік, ды коцік яго так і не пачуў: вельмі ж далёка ён зайшоў.
Прынесла лісіца пеўніка дахаты і загадала
дочкам у печы паліць, з пеўніка крупнік варыць.
А сама пайшла гасцей склікаць.
Вярнуўся з палявання коцік, бачыць — няма пеўніка. «Мусіць, яго зноў лісіца ўхапіла, — падумаў коцік.
— Як жа яго цяпер з бяды выратаваць?»
Зрабіў ён скрыпачку галасістую ды пайшоў
да лісіцы. Прыйшоў, сеў ля варот і зайграў, прыпяваючы:
— Тылі-тылі, скрыпіца,
Тут сядзела лісіца,
А ў лісіцы новы двор,
Сем дачушак на выбор,
Восьмы пеўнік — гэта мой!
Пачулі лісіцыны дочкі музыку і кажуць:
— Як жа хораша нехта грае, пабяжым паслухаем, а пеўніка зварыць яшчэпаспеем.
Выбеглі яны на двор ды і заслухаліся. Пеўнік жа тым часам не драмаў: выскачыў з лісіцынай хаткі ды пабег з коцікам дахаты. Так і засталася лісіца ні з чым.

Каток — залаты лабок.
Жыў дзед з бабай. Былі яны вельмі бед-
ныя: ні насіць няма чаго, ні варыць. Вось
баба і кажа дзеду:
— Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок,
ссячы дубок, завязі на рынак, прадай і купі
гарчык мукі. Спячом хлеб.
Сабраўся дзед, паехаў у лясок, пачаў секчы
дубок. Выскачыў з дуба каток — залатылабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка,
срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак, паслала мяне баба ссекчы дубок, завезці на рынак, прадаць і купіць гарчык мукі на хлеб.
— Едзь, дзед, дахаты: будзе ў вас мука!
Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго мукі поўныя засекі.
Спякла баба хлеб, сама наелася, дзеда накарміла і кажа яму:
— Не шкодзіла б цяпер і заціркі наварыць.
Ды солі няма. Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго солі.
Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у ду-
бок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб
ёсць — солі няма!
— Едзь, дзед, дахаты: будзе соль!
Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго солі цэлая
дзежка стаіць.
Наварыла баба заціркі, сама наелася, дзеда
накарміла ды кажа яму:
— Не шкодзіла б цяпер і капусты паспытаць.
Вастры, дзеду, тапарок, едзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго капусты.
Навастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка,
срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная
лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць, соль ёсць — капусты няма!
— Едзь, дзед, дахаты: будзе капуста!
Прыехаў дзед дахаты, а ў яго капусты поўная кадушка!
— Ай, як добра! Вось каб цяпер яшчэ саль-
ца… Мы б з табою капусты наварылі, сальцам закрасілі б. Не палянуйся, дзеду: вазьмі тапарок,
паедзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго сальца.
Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у ду-
бок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная
лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: просіць баба яшчэ сальца да капусты.
— Добра, дзед, едзь дахаты: будзе сала.
Прыязджае дзед дахаты, а ў яго сала цэлы кубелец! Рады дзед, рада баба. Сталі яны жыць ды пажываць, дзецям казкі казаць.
I цяпер жывуць, хлеб жуюць, капустаю з са-
лам закусваюць.
Вось вам казка, а мне абаранкаў вязка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий