Цікава ведаць

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з двух гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй-чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй-зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля тронка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга. Стаўленне шырыні сцяга да яго даўжыні-1: 2. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (охра) колер. Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру.
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь паднімаецца або ўстанаўліваецца:
- на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  пастаянна;
- на будынках Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  пастаянна;
- на будынку Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — пастаянна;
- на будынках органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь  пастаянна;
- на будынках судоў Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаўпастаянна;
- над будынкамі, у якіх праводзяцца пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў  на час правядзення пасяджэнняў;

- на будынках, тэрыторыях і сродках перамяшчэння дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, на будынках гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, на марскіх судах і іншых сродках перамяшчэння, на якіх у якасці афіцыйных асоб знаходзяцца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь або іншыя асобы, якія прадстаўляюць Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь або Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь — у парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- у памяшканнях для галасавання — у дні выбараў і рэферэндумаў;
- у вайсковых часцях Рэспублікі Беларусь згодна з вайсковым статутам;
- на пагранічных заставах і прапускных пунктах (мытнях) Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
- на марскіх суднах, суднах рачнога флоту, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь;
- на спартыўных арэнах  падчас правядзення чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных спартыўных спаборніцтваў з удзелам нацыянальных зборных і ў час узнагароджання беларускіх спартсменаў-пераможцаў міжнародных спаборніцтваў;
- на іншых аб'ектах па распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па рашэнні Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
- Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь можа быць узняты таксама на цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, падчас народных, працоўных, сямейных святаў і ў іншыя памятныя дні.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі зялёны контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апраўлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева-кветкамі лёну. Вянок тройчы перевит з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы «Рэспубліка Беларусь».
Выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь змяшчаецца:
- на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на будынках палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, на будынках мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь, на будынках дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, у памяшканнях шэрага іншых дзяржаўных устаноў;
- на пячатках і бланках дакументаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента, урада, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь і г.д.;
- на каштоўных паперах, аблігацыях, паштовых марках і латарэйных білетах Рэспублікі Беларусь;
- на пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама на дыпламатычных і іншых замежных пашпартах, якія выдаюцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь;
- на памежных слупах, якія ўстанаўліваюцца на дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў пунктах пропуску праз яе.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, які выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь выконваецца:
- пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду  пасля прынясення ім прысягі;
- пры адкрыцці і закрыцці сесій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- у час афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і іншых афіцыйных дзяржаўных цырымоній;
- падчас правядзення цырымоній сустрэч кіраўнікоў замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў замежных дзяржаў, якія наведваюць Рэспубліку Беларусь з афіцыйнымі візітамі;
- пры афіцыйных цырымоніях ускладання вянкоў кіраўнікамі іншаземных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў;
- пры правядзенні воінскіх рытуалаў  у адпаведнасці з агульнавайсковымі статутамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
- пры афіцыйных цырымоніях падчас спартыўных спаборніцтваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі — у адпаведнасці з правіламі арганізацыі гэтых спаборніцтваў.
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь можа выконвацца:

- пры адкрыцці помнікаў, памятных знакаў і іншых збудаванняў, прысвечаных знамянальным падзеям у жыцці Рэспублікі Беларусь, у гонар знакамітых дзяржаўных, палітычных, грамадскіх і ваенных дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукі, мастацтва і культуры;

- пры адкрыцці і закрыцці ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь;
- падчас урачыстых сходаў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі;
- грамадзянамі падчас народных, працоўных, сямейных святаў і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэнні неабходнай павагі да Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь транслюецца дзяржаўнымі тэлевізійнымі і радыёвяшчальнымі кампаніямі:

- штодня ў пачатку i перад заканчэннем вяшчання, а пры кругласутачным вяшчанні — у 6 гадзін і ў 24 гадзіны;

- у навагоднюю ноч — пасля бою гадзінніка ў 24 гадзіны.
Пры афіцыйным выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны  без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення,  у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).
Выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь пры правядзенні Рэспублікай Беларусь афіцыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі замежных дзяржаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі, усталяванымі Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, законамі, правіламі і звычаямі дзяржавы знаходжання.

Тэрыторыя нашай краіны
Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы, мае агульныя межы з пяццю дзяржавамі: Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй.
Плошча Беларусі - 207 600 кв. км.
Краіна не мае выхаду да мора, але дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Беларусь з'яўляецца важным гандлёвым і транспартным калідорам паміж Еўропай і краінамі СНД.
Сталіца Беларусі - горад Мінск - размешчаны ў цэнтры краіны. Першае пісьмовае згадванне пра горад адносіцца да 1067 годзе. За сваю гісторыю Мінск быў разбураны і адноўлены дзесяткі разоў. Больш за ўсё горад пацярпеў у час Вялікай Айчыннай вайны, калі быў знішчаны практычна поўнасцю. Сёння Мінск - сучасны еўрапейскі горад, самы буйны ў краіне. Тут пражываюць 1,9 мільёна чалавек. Горад мае выдатныя транспартныя шляхі зносін, у тым ліку аэрапорт, буйны чыгуначны вакзал, некалькі аўтавакзалаў. У Мінску дзейнічае падземнае метро, добра развіта гарадская Аўтатранспартная сістэма.
Асноўныя рэгіёны Беларусі
Беларусь падзелена на шэсць тэрытарыяльных адзінак-абласцей са сваім адміністрацыйным цэнтрам:
Карта Витебской области
Карта Mогилевской области
«

Нацыянальнае адзенне беларусаў
Беларускі нацыянальны касцюм — комплексы адзення, абутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з'яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.
Вылучаюць прынамсі 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):
  • сялянскі;
  • мяшчанскі;
  • шляхецкі.
Беларускі сялянскі мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з'яўляўся і з'яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.
Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.
Брагінскі строй

Калінкавіцкі строй

Рассонскі строй

Пухавіцкі строй

Маларыцкі строй

Магілёўскі строй

Дамачэцкі строй

Кобрынскі строй

Азбука беларускага арнаменту

Беларускія арнаменты і іх змест
Арнамент, вядома, з'яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шмалткіх народаў. Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы працуюць над ракрыццем сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй.
Беларускі арнамент можна падзяліць на тры асноўных катэгорыі:
  • геаметрычны - арнаментыка якога складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур - прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў і інш;
  • раслінны - створаны на аснове малюнкаў раслін, лісця, кветак ці пладоў;
  • жывёльны - які ўключае ў сябе выявы жывёл і птушак.
Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з'яўлялася адлюстраваннем своеасаблівай народнай культуры. Значным можна лічыць выкарыстанне асобных арнаментальных матываў у вырабе вядомых слуцкіх паясоў. І фактычна ўсе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з'яўляюцца высокамастацкімі творамі.
Азбука беларускага арнаменту
агоньбагаццевясна
душажанчыназямля
красамаладосцьпродкі
росквітсонцасям'я
ураджайчысціняэнэргія
































Комментариев нет:

Отправить комментарий